Юбілейны год Таццяны Лескавец

Date 30.05.2023 Man
Comment 1050
Юбілейны год Таццяны Лескавец

Сёлетні год для Таццяны Лескавец своеасаблівы – юбілейны. Круглая дата – 40 гадоў, як яна ўладкавалася ў аддзел прамысловасці Бярэзінскага філіяла Мінскага абласнога спажыўтаварыства.

– У Беразіно я прыехала студэнткай, – гаворыць Таццяна Лявонцьеўна. – Спецыяльнасць кандытара набывала ў Баранавіцкім тэхналагічным тэхнікуме. Тут, у кандытарскім цэху (тады яшчэ Бярэзінскага хлебазавода) гадоў 10 рабіла кандытарам, потым стала пекарам-майстрам.

За плячыма – шлях да поспеху, прызнання, майстэрства. Таццяна Лявонцьеўна – сапраўдны майстар кандытарскай справы.

Родам Таццяна Лескавец з Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бярэзіншчына стала для яе такой жа роднай, бо тут стварыла сям’ю, выгадавалі з мужам дачку, аддалі замуж, радуюцца яе поспехам.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Пазначыць пад

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30