Маладая змена

Date 06.06.2023 Man
Comment 1139
Маладая змена

Алеся Падаляка на Бярэзінскі вытворчы ўчастак філіяла “Здравушка-мілк” ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” уладкавалася год таму назад, але з першых дзён зарэкамендавала сябе толькі са станоўчага боку. 

Яна – маслароб, занята на вытворчасці  карыснага і запатрабаванага прадукту – сметанковага масла. Прынцып вырабу масла на заводзе не адрозніваецца ад старажытнага ўзбіцця смятанкі ў сялянскай маслабойцы, толькі робіцца ўсё гэта ў сучасным  закрытым масларобчым апараце ў аўтаматычным рэжыме, па інавацыйных тэхналогіях. Працэс складаны, які пачынаецца з адбору і пастэрызацыі малака.

– Алеся Падаляка – адказная, добрасумленная, усім цікавіцца, – характарызуе яе майстар прыёмна-апаратнага масларобнага аддзялення Вера Паланевіч, якая працуе на вытворчасці больш за тры дзесяцігоддзі. – Такія працаўнікі – наш гонар, радуе, што на завод прыходзіць  маладая дастойная змена.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Пазначыць пад

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30