“Муза Бярэзіншчыну не пакідае” ў Маладзечне

Date 09.06.2023 Man
Comment 1623
“Муза Бярэзіншчыну не пакідае” ў Маладзечне

На абласным свяце паэзіі і літаратуры ў Маладзечне ДУК “Бярэзінская цэнтральная раённая бібліятэка” прэзентавала інтэрактыўную пляцоўку “Муза Бярэзіншчыну не пакідае”.

На літаратурным падворку аматары літаратуры з азартам круцілі літаратурную рулетку “Хто ёсць хто?”, паказваючы свае веды па вызначэнні з ліку бярэзінскіх літаратараў зорных пабрацімаў вядомых беларускіх пісьменнікаў у намінацыях “Бярэзінскі Быкаў”, “Бярэзінскі Прышвін”, “Бярэзінскі Крапіва”, “Бярэзінскі Зошчанка”, “Бярэзінскі Макаёнак”, “Бярэзінскі Паўстоўскі”, “Бярэзінскі Баршчэўскі”, “Бярэзінскі Брыль”. Імправізаваная гульня праходзіла займальна і пазнавальна, з каштоўнымі намінал-розыгрышамі,  рэкламай пісьменнікаў Бярэзіншчыны і галоўнай бібліятэчнай ўстановы раёна. Арт-прадстаўленне “Гісторыі з дарожнага кніжнага чамадана” знаёміла з сюжэтамі твораў мясцовых празаікаў у намінацыях “Літаратурны шэдэўрык земляка”, “Чытацкія сімпатыі”. Кніжны вернісаж “ На літаратурным Алімпе Бярэзіншчыны” прадставіў калейдаскоп цікавых фактаў творчых біяграфій мясцовых пісьменнікаў цыкла “Маловядомае пра вядомых”. Вялікая напольная Кніга Гонару Бярэзінскага раёна знаёміла ўдзельнікаў свята з бярэзінскімі культурнымі брэндамі і знакамітасцямі.  Экспромт-акцыі “Прачытай залпам” і “Паэтычны кошык” цыкла “Вершы нон-стоп” дазволілі прыхільнікам паэтычнага слова прадэманстраваць сваё майстэрства чытальнікаў паэтычных твораў бярэзінскіх паэтаў і наталіць у спякотны летні дзень смагу сокам і пачаставацца цукеркай.  На лаўцы шчасця можна было загадаць жаданне пад мілагучную беларускую дудачку і паслухаць аповеды Ката-баюна.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Пазначыць пад

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30