Навучэнцы Мінскай вобласці сталі пераможцамі Рэспубліканскага турыстычнага злёту школьнікаў

Date 29.06.2023 Man
Comment 1752
Навучэнцы Мінскай вобласці сталі пераможцамі Рэспубліканскага турыстычнага злёту школьнікаў

У мерапрыемстве, якое праходзіла ў Бярэзінскім раёне, прынялі ўдзел 180 чалавек — каманды вучняў 14-17 гадоў з усіх абласцей краіны і Мінска.

— Ключавы вектар турыстычнага злёту — актывізацыя турысцкай і спартыўна-аздараўленчай работы, — акцэнтаваў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. — Праграма злёту накіравана на прапаганду турысцка-краязнаўчага напрамку і рэалізуе задачу грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў праз прыцягненне да заняткаў турызмам.

Праграма мерапрыемства складалася са спартыўнай і конкурснай праграм. Навучэнцы спаборнічалі паміж сабой у турысцка-прыкладным мнагабор’і і ў тэхніцы пешаходнага турызму на дыстанцыі да 1000 метраў.

— Мы ганарымся навучэнцамі Міншчыны і жадаем ім поспехаў на Турысцкім злёце навучэнцаў Саюзнай дзяржавы, — падкрэсліў Мікалай Башко.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30