Ёй да таго ж паспяхова ўдаецца ўзначальваць адну з самых буйных па плошчы гаспадарак раёна.
Пры гэтым цяперашні ААТ “Пагосцкі” не страціў сваіх працоўных пазіцый, пастаянна знаходзіцца ў ліку перадавікоў, лідараў раённага жніва, абнаўляецца, расце, і, што вельмі важна, цэніць свае рабочыя кадры.
А яшчэ Наталля Сокал – наглядны прыклад для пачынаючых спецыялістаў у плане кар’ернага росту і вернасці роднай зямлі.
У свой час маладым спецыялістам прыбыла яна ў наш раён пасля заканчэння ВНУ, ды і прыжылася ў нашай старонцы, не толькі стаўшы дырэктарам сельгаспрадпрыемства, а і заваяваўшы сабе павагу, аўтарытэт і гонар.
Галоўнае – не здраджваць выбранай справе, любіць сваю работу і аддавацца ёй поўнасцю. Толькі ў такім выпадку можна стаць сапраўдным майстрам, прафесіяналам і ўзорам для іншых.