Нарадзілася ў Дзень Незалежнасці!

Date 04.07.2023 Man
Comment 1179
Нарадзілася ў Дзень Незалежнасці!

Прадстаўнікі раённай арганізацыі “Белая Русь” дырэктар Бярэзінскага ТЦСАН Алена Жолудзева і спецыяліст па сацыяльнай рабоце Бярэзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Анастасія Ізмер у рамках акцыі “Белая Русь” з любоўю да дзяцей” наведалі з падарункамі радзільнае аддзяленне Бярэзінскай ЦРБ.

Повад святочны і асабліва запамінальны: 3 ліпеня, у Дзень Незалежнасці, тут нарадзілася дзяўчынка – Валерыя Собаль. Шчаслівыя бацькі – Вольга Яўгенаўна і Рыгор Уладзіміравіч – жыхары горада Беразіно.

– Гэта наша другая дачушка, - гаворыць маладая матуля. – Старэйшай Ульяне – 5 гадоў. А наша нованароджаная з’явілася на свет раніцай, у 5 гадзін 10 хвілін. Хочацца, каб нашы дзеці раслі ў шчаслівай краіне пад мірным светлым небам.

Дарэчы, для сям’і Собаляў гэта падзея – не адзіная святочная. Якраз у гэтыя ліпеньскія дні іх сям’я святкуе наваселле – пераязджае ў новы электрадом па вуліцы Красіна.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30