Механізатары адзначаны падзякамі

Date 05.07.2023 Man
Comment 1227
Механізатары адзначаны падзякамі

У гаспадарках раёна працягваецца нарыхтоўка кармоў. Актыўна вядуць яе і работнікі ААТ “Пагосцкі”. Для гэтай мэты тут створаны своеасаблівыя вытворчыя звенні, якія выконваюць увесь цыкл работ ад кашэння травы, яе зрабнення, адвозкі да закладкі ў сянажныя траншэі.

Галоўная роля тут належыць механізатарам, якія заняты непасрэдна на сенакашэнні. А гэта, да прыкладу, Аляксандр Хвашчэўскі, які на сваім энерганасычаным МТЗ з вялікай касой акуратна ўкладвае ў пракосы травастой.

У Валерыя Ер-маловіча – крыху іншая работа, ды і агрэгат таксама – корманарыхтоўчы камбайн “Палессе”.

Старанна працуюць абодва мужчыны. Сваімі адносі-намі да даручанай справы вызначаюцца яны і ў іншых сельскагаспадарчых кампаніях.

Доказам таму – падзяка і падзячны ліст, якія атрымалі яны па выніках правядзення вясенне-палявых работ і дасягненне найвышэйшых вытворчых паказчыкаў.

А адзначыў такім чынам уклад у агульную справу Аляксандра Хвашчэўскага і Валерыя Ермаловіча Мінскі абласны камітэт прафсаюза работні-каў аграпрамысловага комплексу.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30