Лесарубы ў чарговы раз паказалі сваё майстэрства

Date 07.07.2023 Man
Comment 985
Лесарубы ў чарговы раз паказалі сваё майстэрства

На базе Высакагорскага лясніцтва Бярэзінскага лясгаса адбыўся агляд-конкурс прафесійнага майстэрства вальшчыкаў лесу “Лесаруб-2023”.

У спаборніцтвах удзельнічалі 14 каманд, у тым ліку каманды Барысаўскага вопытнага лясгаса, Бялыніцкага і Смалявіцкага лясгасаў, а таксама каманда зборнай Беларусі.

Cпаборніцтвы вальшчыкаў лесу – дэманстрацыя спрыту і прафесійнага майстэрства, віртуознага выканання пастаўленых задач, а для балельшчыкаў – выдатная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з тонкасцямі прафесіі.

Раскрыжоўка ствала камбінаваным рэзам, дакладнае пілаванне, абразанне сукоў, мантаж ланцуга – усё гэта кожны лесаруб здольны зрабіць за лічаныя секунды. Выкананне заданняў можа падацца простым, але гэта не так. Строгія суддзі заўважаць найменшую прамашку і накінуць штрафных балаў. Таму, каб перамагчы, трэба мець спакой і ювелірную дакладнасць. Менавіта гэта і з’яўляецца часам самым складаным.

Арганізатары спаборніцтваў прадугледзелі ўсе драбнюткія нюансы: напрыклад, ацыліндраванае бярвенне неабходнага дыяметра былі ўсталяваны пад вызначаным кутом, нават колькасць і схема размяшчэння сукоў былі ідэнтычнымі. Іх загадзя ўставілі ў спецыяльна высвідраваныя адтуліны.

І гэта не засталося незаўважаным.

Напрыканцы спаборніцтваў вызначыліся пераможцы і прызёры. Так, найбольшую колькасць балаў набрала каманда Пагосцкага лясніцтва і заняла ганаровае 1-е месца, 2-е месца – у каманды Ушанскага лясніцтва, 3-е месца – у каманды Любушанскага лясніцтва.

Па выніках выканання кожнага з пяці заданняў былі вызначаны таксама пераможцы ў індывідуальным заліку. Так, у падгрупе “А” ў індывідуальным заліку пераможцам стаў Іван Лукашэвіч (Ушанскае лясніцтва), 2-е месца заваяваў Сяргей Шкудроў (Пагосцкае лясніцтва), 3-е месца – Юрый Несцяровіч (Любушанскае лясніцтва).

У падгрупе “Б” прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-е месца – у Аляксандра Ізмера з Брадзецкага лясніцтва, 2-е месца – у Пятра Савасціёнка з Пагосцкага лясніцтва, 3-е месца – у Аляксандра Рудашкевіча з Бярэзінскага лясніцтва.

Усе пераможцы і прызёры былі адзначаны кубкамі, дыпломамі, медалямі. Узнагароджвалі найлепшых дырэктар Бярэзінскага лясгаса Сяргей Чэмка, начальнік аддзела аховы працы УП “Белгипролес” Аляксандр Буй, галоўны ляснічы Бярэзінскага лясгаса Аляксей Гарошчык.

– Спаборніцтвы «Лесаруб-2023» – не проста спаборніцтвы наймацнейшых, але і паспяховы крок у плане прафесійнага росту кожнага вальшчыка, – так лічаць юніоры спаборніцтваў Дзмітрый Крот і Дзмітрый Калтовіч.

Дарэчы, дыплом іржавай пілы на гэты раз прымала каманда Мачаскага лясніцтва.


– Я ўдзельнічаў у шматлікіх спаборніцтвах, па ўсёй вобласці, – гаворыць адзін з удзельнікаў спаборніцтваў майстар Барысаўскага вопытнага лясгаса Фёдар Мішчанка, – а на Бярэзіншчыне ўпершыню. Хочацца адзначыць, што арганізавана тут усё на высокім узроўні, па ўсіх пяці традыцыйных відах аперацый: «Мантаж ланцуга», «Валка дрэва», «Раскрыжоўка камбінаваным рэзам», «Дакладная раскрыжоўка» і «Абразанне сукоў».

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30