Лукашэнка: без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі

Date 08.07.2023 Man
Comment 1168
Лукашэнка: без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі

Без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі. Аб гэтым кiраўнiк дзяржавы заявiў на рэспублiканскiм свяце "Купалле" ("Александрыя збiрае сяброў").

 

"Нам штодзённа спрабуюць навязаць так званыя ўніверсальныя каштоўнасці. Але ж яны не для нас. Глабальная дзяржава будучага - гэта ўтопія. Свет ніколі не будзе монакультурным. Няма такой ідэі, дзеля якой усе нацыі адмовіліся б ад сваіх этнічнай гісторыі, ладу жыцця і традыцый. Тым больш сёння, калі мы бачым, як руйнуюцца лёсы цэлых народаў, якія бяздумна сякуць карані дрэва сваёй гісторыі, непакояць магілы продкаў, змагаюцца з помнікамі. Мы бачым гэта і разумеем, што без нацыянальнай годнасці няма і не можа быць волі, суверэнітэту, павагі і бяспекі", - падкрэслiў беларускi лiдар.

"І зараз, калі ў свеце працягваецца барацьба за захаванне менавіта каштоўнаснай асновы дзяржавы, сапраўды незалежныя нацыі робяць усё, каб зберагчы свой самабытны лад жыцця. Народы аб'ядноўвае не культура адмены, а дыялог культур. У гэтым галоўны сэнс нашага свята. Вось тое, што натхняе нас на развіццё. Штогод Александрыя запрашае сяброў з усяго свету дзеля міру і стварэння!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30