Ініцыятыўная, сумленная, адказная

Date 14.07.2023 Man
Comment 980
Ініцыятыўная, сумленная, адказная

Таццяна Сакалоўская на Бярэзінскі вытворчы ўчастак філіяла “Здравушка-мілк” ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат” уладкавалася ў 1997 годзе.

– У мяне дыплом Мінскага гандлёвага тэхнікума, але справай па душы аказалася не гандляваць, а шчыраваць на вытворчасці, – гаворыць Таццяна Васільеўна. – Спачатку  я трапіла ў сырцэх,  потым некаторы час працавала масларобам, і вось ужо шмат гадоў працую прыёмшчыкам малака і малочнай прадукцыі.

– Профмайстэрствам валодаюць многія нашы работнікі, – гаворыць майстар прыёмна-апаратнага масларобнага аддзялення  Вера Паланевіч, – гэта значыць, валодаюць сумежнымі прафесіямі і могуць пры неабходнасці падмяніць адзін аднаго. З іх ліку і Таццяна Сакалоўская. Яна адказная, ініцыятыўная, уважлівая, сумленная, дакладная. Валодае ўсімі якасцямі, якія неабходны ў рабоце з людзьмі і дакументацыяй.

Неаднойчы Таццяна Сакалоўская была адзначана граматамі адміністрацыі прадпрыемства, а яе фотаздымак упрыгожвае Дошку Гонару Бярэзінскага вытворчага ўчастка філіяла “Здравушка-мілк” ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « “Труд крут!” Зарегистрирована одна двойня! »
« Жнівень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31