Калі ў вас добрае сэрца

Date 04.08.2023 Man
Comment 1191
Калі ў вас добрае сэрца

Калі яно ў вас сапраўды такое, запрашаем далучыцца да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “У школу з Добрым Сэрцам”, старт якой гэтымі днямі дае грамадскае аб’янанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Прымеркавана акцыя да Дня ведаў, які адзначаецца 1 верасня, і пачатку новага навучальнага года.

У рамках акцыі валанцёрскія атрады ГА “БРСМ” “Добрае Сэрца” арганізуюць збор канцылярскіх і спартыўных прыналежнасцей, іншых неабходных для падрыхтоўкі да чарговага навучальнага года рэчаў, а таксама салодкіх пачастункаў дзецям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Да мерапрыемства могуць далучыцца і іншыя жыхары Бярэзіншчыны, якія надзелены добрым сэрцам. І гэта не абавязкова могуць быць члены БРСМ або прадстаўнікі моладзі.

Збор рэчаў ажыццяўляе Бярэзінскі райкам ГА “БРСМ” (размешчаны ў будынку райвыканкама, кабінет №403) для далейшага размеркавання паміж маючымі патрэбу ў дапамозе дзецьмі. Тэлефоны для сувязі – 6-90-43 і 8-029-854-71-86.

Кацярына АЎРАМЧЫК,

першы сакратар РК ГА “БРСМ”.

Фота з адкрытых крыніц.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30