Газета, што побач з дзяцінства

Date 01.08.2023 Man
Comment 1462
Газета, што побач з дзяцінства

Ілья Раманюк здаецца зусім нядаўна, усяго шэсць гадоў таму, скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, але за гэты час на сваім месцы працы ў Капланецкай школе ён ужо стаў незаменным чалавекам.

Падумайце толькі, шчыруе выкладчыкам англійскай мовы на паўтары стаўкі, кіруе патрыятычным выхаваннем дзяцей, вядзе сайт установы адукацыі. А надыходзячы навучальны год для Ільі будзе асаблівым - давядзецца выпускаць у вялікі свет клас, у якім ён з’яўляецца класным кіраўніком.

У нашай рубрыцы пацікавімся ў маладога настаўніка, ці чытае ён “Бярэзінскую панараму”, што асабліва падабаецца тут яму і яго знаёмым.

– “Бярэзінская панарама” суправаджае мяне з дзяцінства, – узгадвае Ілья Раманюк. – Памятаю, як яе выпісвала бабуля, а мне асабліва цікава было чытаць дасціпныя аб’явы, накшталт «куплю», «прадам», «шукаю працу», бо інтэрнэту тады не было, і вось такім чынам я спазнаваў жыццё навокал.

Паступова пачаў больш сур'ёзна ставіцца да газеты, калі маці абмяркоўвала навіны з раёнкі, паказвала артыкулы, якія яе цікавілі. А зараз “Бярэзінская панарама” стала маім неаддзельным спадарожнікам, бо яе выпісваюць у нас у Капланецкай школе, і калектыў абмяркоўвае напісанае там, як і ў цэлым навіны рэспубліканскай прэсы.

Мне асабліва цікава чытаць у “Бярэзінскай панараме” пра поспехі жыхароў раёна, не важна нават, дзе яны працуюць. Добра, калі сярод перадавікоў трапляецца знаёмы, стараюся патэлефанаваць яму, падзяліць з ім яго радасць. Прывабліваюць добра выкананыя фотаздымкі, за што вялікі дзякуй фотакарэспандэнту.

Як настаўнік, думаю, што і дзяцей таксама можна выхоўваць праз газету, калі простымі словамі пісаць на актуальныя для іх тэмы. Таму выбраная стратэгія рэдакцыі размаўляць мовай моладзі правільная, гэта прыцягвае яе ўвагу да выдання.

Добра, што газета мае сацыяльныя сеткі, бо сёння шмат інфармацыі людзі атрымліваюць менавіта тут. Ведаю таксама, што вельмі папулярны ў жыхароў Беразіно сайт.

А друкаваная версія, як здаецца, прывычная больш сталым людзям, усё ж павінна быць у доме тых, хто цікавіцца навінамі раёна.

У адрозненне ад інтэрнэту, куды многія аўтары зліваюць іншы раз неправераную інфармацыю або фэйкі, газета заўсёды адказвае за кожнае надрукаванае слова, таму і карыстаецца нязменным аўтарытэтам. Асабіста я выпісваю “Бярэзінскую панараму” на кожнае паўгоддзе і ні разу не пашкадаваў патрачаных грошай.

Асабліва прыемна было атрымліваць тыя нумары, дзе (бывала і такое) пісалі пра мяне. Так што сяброўства з газетай буду працягваць і надалей, і вам раю далучыцца да гэтага выдання, станавіцца падпісчыкам.

Павел САЛАЎЁЎ.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30