Віншуем вас з нашым агульным прафесійным святам – Днём будаўніка!

Date 13.08.2023 Man
Comment 1176
Віншуем вас з нашым агульным прафесійным святам – Днём будаўніка!

Паважаныя сябры і калегі – людзі, якія заняты сёння ўзвядзеннем жылля і вытворчых аб’ектаў, якія прысвяцілі сваё жыццё справе будаўніцтва і зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку – віншуем вас з нашым агульным прафесійным святам – Днём будаўніка!

Ваша нялёгкая і такая важная праца заўсёды была і знаходзіцца ў пашане, яе вынікі ствараюць утульнасць для нашых грамадзян, прымнажаюць эканамічны патэнцыял краіны прырастаннем новых вытворчых аб’ектаў. Вашы намаганні застаюцца на доўгія гады і ўпрыгожваюць гарады і вёскі, робяць іх прывабнымі. Наогул, будаўнічая галіна з’яўляецца адной з самых шануемых у грамадстве, а стан яе дзейнасці яскрава адлюстроўвае эканамічнае развіццё краіны і яе перспектывы. Няхай будуць яны толькі станоўчымі і пазітыўнымі.

Шчыра віншуем членаў калектыву і яго ветэранаў, усіх калег-будаўнікоў са святам і жадаем вам не ведаць стомы ў выкананні сваёй падзячнай місіі, быць заўсёды запатрабаванымі, Моцнага здароўя вам, дабрабыту і шчасця!

Адміністрацыя і прафкам ДБУП “ПМК-182”.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30