Працаваць дапамагае спорт

Date 11.08.2023 Man
Comment 1279
Працаваць дапамагае спорт

Віталій Шпакоўскі працуе аператарам кацельнай на ўчастку вытворчасці спірту (г. Беразіно вытворчага цэха №8 (г.п. Урэчча) ААТ “МІНСККРЫШТАЛЬ” упраўляючая кампанія холдынгу “МІНСККРЫШТАЛЬГРУП”).

Яго агульны працоўны стаж складае больш за 10 гадоў.

– Спачатку шчыраваў на вуглекіслотным участку, - гаворыць ён, – потым уладкаваўся аператарам кацельнай, а раней рабіў на сплаўучастку, ды трапіў пад скарачэнне.

Віталія Генадзьевіча характарызуюць на прадпрыемстве як добрасумленнага работніка, адказнага, ініцыятыўнага, ён актыў-на прымае ўдзел у гра-мадскім жыцці арганізацыі. Так, у спаборніцтвах сандружын без яго ніколі не абыходзяцца.

– У нас наогул сям’я спар-тыўная, – адзначае мужчына, – разам з жонкай Вольгай Уладзіміраўнай і сынамі – Ягорам і Мацвеем – рэгулярна наведваем басейн, усе любім паплаваць. Добра, што білеты выдае наша прафсаюзная арганізацыя, для мяне і маіх калег гэта многа значыць.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30