Снягурка, якая любіць лета і кветкі

Date 18.08.2023 Man
Comment 1206
Снягурка, якая любіць лета і кветкі

Таццяна Дзярновіч уладкавалася ў Бярэзінскі раён газазабеспячэння філіяла вытворчага ўпраўлення “БарысаўГаз” каля 15 гадоў таму назад і лічыць, што ёй вельмі пашанцавала, бо менавіта тут знайшла сваё месца.

Працуе Таццяна Уладзіміраўна прыёмшчыкам заказаў. І актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці арганізацыі. Так, напрыклад, ужо некалькі гадоў  запар яна з’яўляецца нязменнай Снягуркай Бярэзінскага раёна газазабеспячэння ў пераднавагодніх гарадскіх шэсцях.

Ёсць у жанчыны, акрамя любімай работы,  і любімы “хатні” занятак для душы – яна вельмі любіць кветкі.

– Яны для мяне ўсе любімыя, – гаворыць Таццяна. – І месца для іх хапае паўсюдна: і ў хаце, і на прысядзібным участку. Ёсць у мяне і кветкі-навінкі. Гэта – клемацісы, напрыклад. Цудоўныя кветкі, таксама вельмі спадабаліся і знайшлі сваё месца на маіх клумбах.

За шматгадовую добрасумленную працу Таццяна Уладзіміраўна была адзначана падзякай УП "МІНСКАБЛГАЗ" да прафесійнага свята работнікаў газавай галіны.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30