Стаўка – на МТК

Date 04.10.2023 Man
Comment 937
Стаўка – на МТК

Малочнатаварны комплекс “Лешніца” ААТ “Пагосцкі” – аб’ект даволі ўнікальны для нашага раёна. Аналагічны комплекс існуе яшчэ толькі ў ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”. 

Іх істотнае адрозненне ад іншых ферм заключаецца не толькі ў наяўнасці даільнай залы і вялікай колькасці пастаўленай тут жывёлы, а перш за ўсё ў тым, што тут прадугледжана захаванне ўсяго цыкла ўтрымання жывёлы ад яе нараджэння да атрымання найбольш прадуктыўнай аддачы.

Рабіць стаўку менавіта на такія комплексы ставіў задачай на нядаўняй рэспубліканскай нарадзе па развіцці жывёла-гадоўчай галіны Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, указваючы, што менавіта за імі будучыня галіны і вывад жывёлагадоўлі на больш высокі ўзровень.

Пра тое, чым вызначаецца і жыве МТК “Лешніца”, размаўляем з тэхнікам-асемянатарам комплексу Віталем Чорным і галоўным ветурачом гаспадаркі Ліліяй Гайдук.

У гаспадарцы, па іх словах, сёння акрамя лешніцкага комплексу дзейнічае яшчэ тры фермы па атрыманні малака – у Пагосце, Навасёлках і Капланцах (тут, дарэчы, таксама ёсць даільная зала). Дык вось, у параўнанні з астатнімі жывёлагадоўчымі аб’ектамі на МТК надой вышэйшы прыкладна на пяць-шэсць кілаграмаў і гэтымі днямі складае 14,4 кілаграма малака пры аднолькавым забеспячэнні кармоў і захаванні тэхналогіі ўтрымання і доглядзе. Лешніцкія жывёлаводы паступова нарошчваюць аддачу сваіх рагуль і на сёння малака з комплексу рэалізуецца на дзве тоны больш, чым летась.

Агульны статак жывёлы, што ўтрымліваецца на комплексе, складае 1450 галоў, з якіх дойных 1026. Размяшчэнне на адным аб’екце такой вялікай колькасці БРЖ у спалучэнні з выкарыстаннем сродкаў механізацыі дазваляе меншай колькасцю занятых людзей абслугоўваць большае пагалоўе. У прыватнасці, тут занята толькі 22 чалавекі, з якіх усяго чатыры аператары машыннага даення. Даільная зала, у якой яны працуюць, па сваёй сутнасці ўнікальная і адзіная ў раёне, дзе адначасова могуць даіцца аж 40 кароў. Усё размешчанае на комплексе пагалоўе разбіта на групы – навацельныя, сухастойныя, дойныя і разлічаны па перыядах утрымання і лактацыі. Адпаведна кожная група мае свой рацыён кармлення. Кармамі, дарэчы, комплекс забяспечаны належным чынам і не адчувае іх недахопу, як і ў папярэднюю зімоўку.

Як станоўчы фактар, які ўплывае на больш высокія паказчыкі надояў, называецца выкарыстанне бяспрывязнага ўтрымання жывёлы. Знаходжанне яе ў больш вольнай прасторы ўплывае не толькі на прадуктыўнасць, але і на такія фактары, як асемяненне, і ў цэлым, на фізіялагічны стан.

Дарэчы, жывёлу ў летні перыяд на пашу не выганяюць, што таксама, па сцвярджэнні спецыялістаў, дае свой станоўчы вынік пры атрыманні прадук-цыі: каровам не трэба адаптавацца да новых умоў і перастройвацца на новае кармлен-не, што заўсёды адмоўна адбі-ваецца на выніках надояў.

На сёння МТК “Лешніца” поўнасцю ўкамплектаваны пагалоўем. Для далейшага нарошчвання прадукцыі тут ёсць патрэба ў будаўніцтве яшчэ аднаго кароўніка, а таксама прафілакторыя для маладняку (ён пакуль што размешчаны ў прыстасаваным памяшканні). Пытанні гэтыя ў бліжэйшыя год-два будуць вырашаны, а гэта дасць магчымасць атрымліваць дадатковую прадукцыю і тым самым палепшыць дабрабыт гаспадаркі ў цэлым.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31