Паасобку – салісты, а разам – дуэт

Date 06.10.2023 Man
Comment 1386
Паасобку – салісты, а разам – дуэт

Калі ў ходзе чарговага канцэрта вядучы аб’яўляе ў якасці наступнага выканаўцы прозвішча Яўгена Зубара або Аляксандра Антанюка, у зале заўсёды адбываецца ажыўленне, бо пастаянныя госці падобных прадстаўленняў ведаюць, што на гэты раз іх чакае душэўная мілагучная песня і майстарскі вакал.

І гэта, сапраўды, так. Умеюць гэтыя мужчыны падабраць патрэбны рэпертуар, закрануць сэрцы, выклікаць да сябе прыхільнасць, з-за чаго іх нярэдка параўноўваюць з вядомым майстрам шансона Стасам Міхайлавым.

– Так, сапраўды, наш рэпертуар складаецца ў асноўным з сучасных мілагучных песень, – расказваюць салісты. – Пры яго стварэнні мы бяром пад увагу тэматыку канцэртнай праграмы, прысутную ў зале аўдыторыю, а таксама імкненне да таго, каб выкананы твор прыйшоўся па душы і асабіста нам, і гледачам. І калі падобнае адбываецца, гэта, безумоўна, прыносіць узаемнае задавальненне.

Яўген і Аляксандр, лічы, пастаянныя ўдзельнікі канцэртаў, што ладзяцца ў раённым цэнтры культуры. Вось і ў час нашай з імі размовы яны павінны былі праз якіх паўгадзіны выступаць у праграме, прысвечанай Дню пажылых людзей. З задавальненнем спяваюць яны і на сельскіх сцэнах, за межамі раёна – у Чэрвені, Лагойску, на Магілёў-шчыне, іх запрашаюць на карпаратывы… З рэпертуару абодвух спевакоў можна стварыць асобны канцэрт, які доўжыўся б добрых дзве гадзіны.

А ў 2018 годзе Яўген Зубар і Аляксандр Антанюк адну з песень выканалі разам. Яна, як кажуць, “зайшла” на выдатна. З таго часу і стварыўся іх дуэт. Пакуль што назву ён яшчэ не атрымаў, а вось папулярнасць у гледачоў мае. Зараз у рэпертуары дуэта каля дзясятка песень, якія карыстаюцца вялікім поспехам.

Існаваць дуэту і падтрымліваць пастаянную сувязь самадзейным артыстам дапамагае не толькі іх улюбёнасць у песні, а і той факт, што абодва яны працуюць у Косаўскім Доме культуры: Аляксандр – культарганізатарам, Яўген – акампаніятарам, спалучаючы гэты занятак з работай звар-шчыка ў ААТ “Пагосцкі”.

Як прызналіся спевакі, акрамя тых твораў, што часта гучаць са сцэны, у іх рэпертуары яшчэ шмат іншых песень, больш разлічаных на маладзёжную аўдыторыю, дзе яны абкатваюцца, ацэньваюцца і шліфуюц-ца. Ды і ў сваёй творчасці Яўген і Аляксандр не стаяць на месцы, знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых твораў, каб праз які час выйсці з імі асобнымі салістамі або ў саставе дуэта і ў чарговы раз пакарыць гледачоў сваім майстэрствам і талентам. А значыць, наперадзе яшчэ шмат сустрэч і канцэртаў.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31