Забытае рамяство керамікі

Date 06.10.2023 Man
Comment 1610
Забытае рамяство керамікі

Яшчэ год назад Паліна Сярмяжка адносілася да кагорты маладых спецыялістаў культуры Бярэзіншчыны. Але адпрацаваўшы належны перыяд часу, на па-ранейшаму застаецца членам невялікага і дружнага калектыву Дома рамёстваў і працягвае весці гурток “Радуга творчества”, у якім вучыць школьнікаў горада ўнікальнаму майстэрству лепкі з гліны. Зараз пад яе кіраўніцтвам знаходзіцца 20 гадаванцаў, частка з якіх прыходзіць у гурток ужо не першы год.

– Гліна – сёння вельмі незвычайны матэрыял для работы, – расказвае Паліна, - хаця раней менавіта з яе нашы продкі выраблялі амаль увесь посуд. У адрозненне ад іх мы займаемся не ганчарствам, а менавіта лепкай – талерак, кубкаў, шкатулак, падзелак. Узоры для будучых твораў звычайна знаходжу ў інтэрнэце, адбіраю іх з такім разлікам, каб дзецям было цікава і даступна па іх навыках і ўменнях. Калі штосьці не атрымліваецца, абавязкова дапамагаю, тлумачу, з чаго лепш пачаць работу, у якой паслядоўнасці яе весці.

Незвычайны занятак, як і ўсё штосьці новае і нязведанае, захапляе дзятву, падштурхоўвае да творчасці. І няхай іншы раз у кагосьці штосьці і не атрымліваецца, другая або трэцяя спроба абавязкова аказваецца паспяховай і ўдалай. Частка створаных дзіцячых шэдэўраў трапляе ў печ для абпальвання, астатнія высыхаюць у натуральных умовах. Затым ідзе працэс размалёўкі і нанясення ўзораў. Хтосьці займаецца гэтым у гуртку, хтосьці – у хатніх умовах. Дарэчы, створаныя вырабы гурткоўцы пры жаданні могуць забраць дамоў ці выкарыстаць у якасці падарунка. Частка работ выстаўлена прама ў аўдыторыі, дзе праходзяць заняткі. Чаго тут толькі няма! А фантазія якая бязмежная!

Сама Паліна да асваення майстэрства лепкі прыйшла, можна сказаць, выпадкова. Яе старэйшая сястра Кацярына ў свой час вяла аналагічны гурток у цэнтры рамёстваў. Менавіта тут і адбылося першае знаёмства з глінай, як матэрыялам для творчасці. Затым была вучоба ў Магілёўскім каледжы мастацтваў і спасціганне азоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе перавага была аддадзена напрамку керамікі. Сёння Паліна пашырае свае прафесійныя і творчыя веды ў гэтым накірунку і завочна займаецца ва ўніверсітэце культуры і мастацтва. А гэта раскрывае новыя гарызонты для ўласнай творчасці і работы з дзецьмі. Так што незвычайнаму гуртку існаваць і надалей.

- Безумоўна, гуртку быць, - пагаджаецца Паліна. – У адрозненне ад сваёй сястры, якая пасля замужжа пераехала з Беразіно, пакідаць свой родны горад я не збіраюся. Да таго ж і муж у мяне таксама бярэзінец. Веру, што і мае веды, і майстэрства юных гурткоўцаў яшчэ не раз парадуюць землякоў сваімі керамічнымі вырабамі.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Пазначыць пад

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31