– Так, перад намі, работнікамі культуры, стаіць нямала задач, для вырашэння якіх намаганнямі мясцовых органаў улады ствараюцца належныя ўмовы. Да паслуг бярэзінцаў і гасцей нашага рэгіёна заўсёды адчынены дзверы раённага цэнтра культуры, раённай бібліятэкі, якая не так даўно набыла новае аблічча, раённага цэнтра рамёстваў, дзіцячай школы мастацтваў, маладзёжнага цэнтра, шэрагу сельскіх устаноў культуры – гаворыць начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Лучанок.
– Бярэзіншчына багатая сапраўднымі культурнымі брэндамі. Гэта абрад “Цягнуць Каляду на дуба”, які з’яўляецца гісторыка-культурнай нематэрыяльнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь, самая вялікая ў свеце лыжка-цмок, тэатральны фестываль “Бярэзінская рампа”, сямейна-абрадавы калектыў “Радзіна”, памятныя мясціны, звязаныя з жыццём славутых мастакоў, вучоных і пісьменнікаў.
Гэты спіс можна працягваць і далей, бо, сапраўды, культурнае жыццё ў нашым раёне не заціхае, заўсёды бруіць і радуе талентамі, знаходкамі і майстэрствам сваіх жыхароў.
Іменна нам выпала гэтая важная і адказная місія. І кожны з нас, тых, хто мае дачыненне да культуры, заўсёды з гонарам будзе выконваць сваю работу, услаўляючы родны край і мілую Бярэзіншчыну.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ,