Аналагічныя мерапрыемствы праводзяцца штогод напачатку кастрычніка ў адпаведнасці з зацверджаным планам заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці пад кіраўніцтвам старшыні раённага выканаўчага камітэта.
Мэта заняткаў – павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны да фарміравання тэрытарыяльных войскаў.
Па словах намесніка ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне Бярэзінскага раёна ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці, падпалкоўніка Вадзіма Станкевіча, ужо праведзены заняткі і трэніроўкі з рабочай групай Бярэзінскага райвыканкама па арганізацыі тэрытарыяльнай абароны і групай упраўлення фарміраваннем тэрытарыяльных войскаў Бярэзінскага раёна, а сёння – 6 кастрычніка - адбылася трэніроўка адміністрацыйнага пункта прыёма асабовага складу тэрытарыяльных войскаў з прыёмам і экіпіроўкай афіцэраў запасу, прызначаных у тэрытарыяльныя войскі Бярэзінскага раёна. У выніку правядзення заняткаў пастаўленыя задачы выкананы, вучэбныя мэты дасягнуты.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.