Карысная дапамога ад юных ратавальнікаў

Date 10.10.2023 Man
Comment 1031
Карысная дапамога ад юных ратавальнікаў

Залатая восень уступіла ў свае правы, і кожны дбайны гаспадар зараз наводзіць парадак на падворку. Тым жа людзям, каму гэта зрабіць нялёгка ў сілу ўзросту, заўсёды гатовыя дапамагчы юныя ратавальнікі з бярэзінскага клуба “Сірэна”. Акцыя «Моладзь - за бяспеку!» пачалася ў Бярэзінскім раёне карыснымі справамі дзеля дапамогі пажылым людзям.

Сгрэбсці лісце, сабраць яблыкі, пакапаць градку, аднесці ў хляўчук дровы – пасільная для дзіцячых рук работа, якая ва ўмовах добрага надвор’я нават і прыемная. Дапамогу аказалі на падворку адзінока пражываючых пенсіянерак Веры Сцяпанаўны і Таццяны Іванаўны.  Інспектар жа прапаганды нагадала гаспадыням пра падтрыманне супрацьпажарнага парадку ў доме: наперадзе ацяпляльны перыяд – а гэта час, калі трэба пільна назіраць за станам ацяпляльных прыбораў і электраабсталявання. Юныя ратавальнікі ўручылі гаспадыням падворкаў буклеты “Ваш бяспечны дом”, узамен атрымалі цукеркі і цеплыя словы падзякі. Акцыя ў раёне працягваецца.
Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Жнівень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31