Дзе нядбайнасць – там бяда…

Date 18.10.2023 Man
Comment 524
Дзе нядбайнасць – там бяда…

Сухое і сонечнае надвор’е днём заканамерна змяняецца ноччу ледзь не замаразкамі, а гэта – падстава для многіх гаспадароў уласных дамоў прапаліць у хаце печку ці кацёл. 

У асенне-зімовы час колькасць пажараў у жылым сектары павялічваецца, і не апошнюю ролю тут “іграюць” менавіта недагледжаныя печы альбо парушэнні правілаў карыстання імі. Штогод у Бярэзінскім раёне гараць дамы, лазні, гаспадарчыя пабудовы. А неасцярожнасць і абыякавасць людзей могуць прывесці не толькі да пажару і значных матэрыяльных страт, але і да чалавечых ахвяр.

Да прыкладу, у студзені 2022 года ў аграгарадку Брадзец на пажары, што распачаўся з-за парушэння правілаў эксплуатацыі катла ацяплення, загінуў пенсіянер, яшчэ адзін мужчына выратаваўся, але атрымаў апёкі. Найбольш тыповыя «малюнкі», што бачаць ратавальнікі падчас абследавання жылля людзей, наступныя: печы з расколінамі, непатынкаваныя коміны, наяўнасць рэчаў на гарачых ляжанках, няспраўныя дзверцы печы, недастатковых памераў металічны ліст на падлозе ля топліўнай дзверкі.

 

Неабходна памятаць:

• у печы не павінна быць расколін і шчылін, а комін павінен мець добрую цягу і быць пабеленым вапнавым растворам;
• кладзіце перад топкай на падлозе металічны ліст памерамі 50х70 см – гэта будзе аховай для падлогі ад вуголля;
• не выкарыстоўвайце пры падпалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці;
• пры паленні шчыльна зачыняйце дзверцы печкі ці катла;
• здыміце з гарачай ляжанкі вопратку і іншыя гаручыя матэрыялы;
• не пакідайце без нагляду печку, якая паліцца.

Зімовыя халады не пачуюць апраўданняў нядбайных гаспадароў накшталт: «не паспелі», «забыліся», «і так добра». Нядбайнасць самога чалавека вядзе да бяды ў пераважнай колькасці выпадкаў пажараў. Улічвайце гэта і заўсёды памятайце тэлефоны службы ратавання – 101, 112.

Вольга ЕРМАКОВА,
інспектар прапаганды
Бярэзінскага РАНС.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31