Сёлета акцыя “Тыдзень лесу” мяняе свой фармат: яна пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны ў адзін дзень. На працягу гэтага дня ўсе жадаючыя змогуць дапамагчы работнікам лясной гаспадаркі аднавіць ветравальна-бураломныя ўчасткі, якія пацярпелі з-за неспрыяльнага надвор’я. Таксама ў мэтах акцыі – папулярызацыя дзейнасці работнікаў лясной галіны, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем лясной гаспадаркі.
Каб прыняць удзел у акцыі, трэба звярнуцца ў Бярэзінскі лясгас ці бліжэйшае лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні. Лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць валанцёраў неабходным пасадачным матэрыялам і інвентаром.
Падрыхтавала Алена ГРОМАВА.