Рамонт школы завершаць да канікулаў

Date 23.10.2023 Man
Comment 1559
Рамонт школы завершаць да канікулаў

Распачаты яшчэ ў жніўні рамонт будынка Капланецкай сярэдняй школы паступова набліжаецца да свайго завяршэння. Па словах кіраўніка ПМК-182 Дзмітрыя Ажэўскага, апошнія акорды ў гэтай справе будуць зроблены, як і планавалася, 26-27 кастрычніка.

Яго думку пацвярджае і дырэктар навучальнай установы Міхаіл Маркоўскі, які мяркуе распачать другую навучальную чвэрць ужо ў абноўленым будынку.

- Сапраўды, рамонт у школе зроблены вялікі, - дадае Міхаіл Мікалаевіч, – ад работы на даху, да замены дзвярэй (як у класах, так і ўваходных) і падлогі ў спартыўнай зале, добраўпарадкавання тэрыторыі школьнага двара і ўкладкі на ім пліткі.

Хочацца адзначыць, што да будаўнікоў і якасці іх работы істотных заўваг у нас няма. Дзякуючы іх намаганням выконваюцца нават і выяўленыя імі так званыя «схаваныя» работы, якія на сённяшні дзень можна было б і не выконваць, але ўжо праз год яны прынясуць новыя кло- паты.

Таму ўносіліся змяненні ў праект, а гэта цягнула за сабой дадатковыя выдаткі і павелічэнне тэрмінаў рамонту.

Зараз вучні школы (іх 47 чалавек) вучацца толькі на першым паверсе будынка, у тым крыле, дзе да гэтага размяшчалася дашкольная група. Гадаванцы садка на час рамонту перабраліся ў суседнюю Гарэніцкую школу.

Правядзенню заняткаў тут нішто не перашкаджае. У пакоях цёпла і ўтульна. Сітуацыю, якая на сёння існуе ў школе, і педагогі, і вучні ацэньваюць з разуменнем і ўсведамленнем таго, што неўзабаве тут усталююцца прыгожосць і ўтульнасць.

А вось на другім паверсе работы яшчэ нямала. А выканаць яе, па словах Міхаіла Маркоўскага, можна за два-тры дні. Галоўнае, каб своечасова былі дастаўлены неабходныя матэрыялы. Тыя ж дзверы ў класныя пакоі. Пасля іх устаноўкі можна смела расстаўляць мэб-лю, а ў калідорах рассцілаць лінолеум. Вось вам і гатова.

Зусім іншы малюнак набыла спартыўная зала. Тут замянілі драўляную падлогу на бетонную сцяжку, паверсе якой будзе пакладзена спецыяльнае гамагеннае пакрыццё, якое стварае больш бяспечныя ўмовы для заняткаў фізкультурай. Тут жа пераабсталёўваюцца раз-дзявалкі і душавыя.

Дарэчы, сярод іншых навінак, якія з’явяцца ў школе, і ўстаноўка бойлераў, што дазволіць забяспечыць будынак гарачай вадой (прычым не толькі ў душавых пакоях).

Завяршаюцца і дахавыя работы, пасля чаго смела можна будзе закончыць устаноўку падвясной столі ў калідорах.

- Будынак Капланецкай школы быў узведзены ў 1969 годзе, - расказвае Міхаіл Маркоўскі. – Налета яму споўніцца 55 гадоў. Таму, безумоўна, работ па яго капітальным рамонце патрабавалася шмат. Добра, што яны падыходзяць да завяршэння. А калі на двары яшчэ будзе працягвацца і ўкладка пліткі, то гэта на навучальным працэсе адбівацца не будзе. Галоўнае, каб да пачатку канікулаў работы былі закончаны, і мы, работнікі школы, за час адпачынку дзяцей змаглі навесці належны парадак у класах і калідорах.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31