Віктар КУНЦЭВІЧ. КАЛІ ЧУЖАЯ ДУША – ТВАЯ
Часта здараецца, што ў жыцці чалавек трапляе ў складаную сітуацыю. Чаму гэта адбываецца? Прычын шмат, але часцей за ўсё яго заводзяць у тупік асабістая самаўпэўненасць, зайздрасць і, безумоўна, жаданне хутка здабыць вялікія грошы. Каб выйсці з тупіка, трэба ісці назад. Аднак бывае, што зваротнай дарогі проста няма, і чалавеку трэба шукаць, адкрываць новы шлях. Гэта і робяць літаратурныя героі пісьменніка Віктара Кунцэвіча.
У развіцці падзей аўтар скарыстоўвае дынамічны сюжэт і элементы містыкі, што захапляе чытача і прымушае неадрыўна ісці разам з літаратурнымі героямі.
Міхась ПАЗНЯКОЎ. ГОЛАС
Кнігу лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі і многіх іншых рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных прэмій Міхася Пазнякова “Голас” склалі аповесці, апавяданні, абразкі і эсэ.
Магістральнай тэмай выдання з’яўляецца тэма Радзімы, чалавечай годнасці, мужнасці, адданасці добрай справе.
У аснове большасці твораў пакладзены аўтабіяграфічны матэрыял, жыццё блізкіх людзей, незабыўныя сустрэчы на жыццёвых дарогах.
Мікола ЧАРНЯЎСКІ. НЕСЛА ПОШТУ ЧАРАПАХА
У дзіцячай кнізе вядомага пісьменніка Міколы Чарняўскага змешчана больш за два дзясяткі аўтарскіх лічылак, адметных мастацкім аздабленнем і выкананнем, а таксама сотня загадак з адказамі пра птушак, звяроў, з’явы прыроды, розныя прадметы, рэчы і іншае.
Кніга можа стаць дапаможнікам для правядзення гульнёвых заняткаў з дашкольнікамі і малодшымі школьнікамі, а таксама ўрокаў роднага слова.
Агляд зрабіў Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.