Спіс можна працягваць. Аднак надзвычай важна непасрэдна прыйсці ў дом да чалавека і ўказаць яму на тыя парушэнні пажарнай бяспекі, што могуць прывесці да бяды. Як паказвае жыцце, некаторыя людзі нават не здагадваюцца пра тое, што сваімі дзеяннямі ствараюць небяспечную сітуацыі у доме. Перш за ўсе маецца на ўвазе курэнне ў ложку, перанакалы печаў, перагрузкі электрасетак, пакіданне дзяцей без нагляду… Прафілактычная работа ў жыллі грамадзян не спыняецца і ў выхадныя. Так, падчас “вялікіх выхадных” рэйды прайшлі па асобных вёсках усіх сельскіх Саветаў раёна.
Начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Мазанік каменціруе:
“Найперш стараемся наведаць адзінокіх састарэлых людзей, інвалідаў, нядобранадзейныя сем’і. Асобную групу рызыкі складаюць грамадзяне, для якіх выпіўка і цыгарэта даўно сталі звычныя ладам жыцця. Як правіла, менавіта іх дамы ўяўляюць з сябе не толькі брудную карціну, але і надзвычайна небяспечную ў плане ўзнікнення пажару. Так, у мінулым годзе з-за неасцярожнасці пры курэнні ў раёне загінулі пяцера мужчын…”
Прапісныя, здаецца, ісціны нагадваюць ратавальнікі: як стварыць у доме бяспечныя ўмовы для пражывання, што рабіць пры ўзгаранні. Але ж нават простае пытанне – як званіць у пажарную – некаторых грамадзян ставіў у тупік. Асноўныя парушэнні норм пажарнай бяспекі, што былі выяўлены – даволі тыповыя: непатынкаваныя дымаходы, адсутнасць батарэйкі ў апавяшчальніку, недастатковых памераў металічны ліст ля топліўніка печы. На жаль, дзясяткі з два недакуркаў на стале і на палу – частая карціна ў дамах, дзе збіраюцца кампаніі ў жаданні правесці вольны са спіртным і тытунем.
Жыхару вескі Паложына Аляксандру В. у ходзе рэйда інспектар пажарнага надзору ўстанавіў аўтаномны пажарны апавяшчальнік: як высветлілася, Аляксандр у гэтым годзе стаў інвалідам другой групы, пражывае разам з сябрам. Курэнне ў доме і перыядычнае ўжыванне спіртных напояў даўно сталі звычным ладам жыцця мужчын. Пра неабходнасць усталявання ў доме апавяшчальніка ведалі, але , як кажуць, “рукі не даходзілі”.
“Дзякуй за дапамогу, – шчыра гаворыць Аляксандр. – А печку мы, як бачыце, пабялілі. Курым толькі ля печы, у ложку ніколі. У хаце патрэбен рамонт, праводку мяняць плануем…” Хочацца шчыра верыць абяцанням мужчыны, тым больш што парадак у доме падтрымліваецца.
Па выніках праверак будуць рыхтавацца пісьмы ў службы ўзаемадзеяння, каб аказаць сацыяльную дапамогу асобным грамадзянам і прадухіліць магчымыя правапарушэнні і пажары, што могуць здарыцца з-за нядбайнасці асобных катэгорый грамадзян.