Гаспадыням на заметку: Баклажаны пад грыбным кажушком

Date 14.11.2023 Man
Comment 1419
Гаспадыням на заметку: Баклажаны пад грыбным кажушком

Гэтыя рэцэпты нашым чытачам прапануе загадчыца вытворчасці сталовай Бярэзінскага лясгаса Таццяна Філончык. 

Для яе хобі стала яе працай і спраўляецца яна з ёй па-майстэрску. Гэтыя два рэцэпты хуткага прыгатавання, думаю, спадабаюцца аматарам не затлумляцца на кухні доўга.

Такім чынам – ствараем баклажаны пад грыбным кажушком. Падрыхтаваныя баклажаны наразаем кольцамі, паніруем у муцэ, затым у яйку і абсмажваем з двух бакоў на раслінным алеі.

Зверху ўкладваем дробныя смажаныя шампіньё-ны. Пры жаданні можна дадаць часнок. Зверху ўкладваем кружок памідора, пасыпаем нацёртым сырам і адпраўляем у духоўку на 15-20 хвілін.

 

Бутэрброд “Восеньскі”

На батон або тоставы хлеб кладзем грам 10 сметанковага масла, затым ачышчаныя ад лупіны, нарэзаныя саломкай яблыкі, пасыпаем карыцай і цукровай пудрай. Запякаем у духоўцы.

Проста, даступна і вельмі смачна.
Прыемнага апетыту!

Падрыхтавала Алена ГРОМАВА.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30