Паважаныя працаўнікі СУП “Здравушка-агра”, сябры, ветэраны працы, калегі!

Date 20.11.2023 Man
Comment 1019
Паважаныя працаўнікі СУП “Здравушка-агра”, сябры, ветэраны працы, калегі!

 Шчыра віншую вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Перш за ўсё хачу выказаць словы падзякі ўсім членам калектыву за старанную, зладжаную і бездакорную працу. Менавіта дзякуючы вашым намаганням наша гаспадарка мае перспектыву далейшага развіцця, атрымлівае стабільныя паказчыкі як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі. Веру, што агульнымі сіламі мы зможам дасягнуць больш высокіх рубяжоў і займаць лідзіруючыя пазіцыі ў раённым спаборніцтве.

Шчыра жадаю ўсім плённай працы і атрымання задавальнення ад яе вынікаў. Няхай кожны працоўны дзень прыносіць вам новыя перамогі і поспехі. Няхай заўжды будзе цяжкавагавай узрошчаная вамі хлебная ніва, а малочныя рэкі ніколі не мяльчэюць і поўняцца ўсё больш высокімі надоямі. Годнага вам жыцця, сямейнага ладу і дабрабыту, шчасця і моцнага здароўя.

Аляксандр АСМАЛОЎСКІ,
дырэктар сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Здравушка-агра”.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30