Рэгіён-фэст “Масты сяброўства”

Date 22.11.2023 Man
Comment 1897
Рэгіён-фэст “Масты сяброўства”

Першы літаратурны рэгіён-фэст “Масты сяброўства” адбыўся ў Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. У ім прынялі ўдзел творчыя дэлегацыі Барысаўскага, Бярэзінскага, Крупскага, Чэрвенскага, Бялыніцкага раёнаў.

У праграме мерапрыемства былі прадугледжаны экскурсія па бібліятэцы, прэзентацыя інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра і кніжнай выставы выданняў творчасці рэгіёнаў – удзельнікаў фэсту “Малюем літарамі вобразы жыцця”.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства правяла загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Тамара Круталевіч.

Затым настала чарга творчай эстафеты прэзентацыйных выступленняў удзельнікаў фэсту пад агульнай высновай “Літаратурная творчасць – імперыя, дзе сонца не заходзіць”, у час якой аўтары чыталі ўласныя творы і расказвалі пра сябе.

Падвяла вынікі рэгіён-фэсту загадчык аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага райвыканкама Таццяна Лучанок. Таццяна Міхайлаўна ўручыла творчым удзельнікам і творчым партнёрам дыпломы ўдзельнікаў мерапрыемства.

Як выказаўся адзін з пісьменнікаў, усе сённяшнія госці атрымалі культурны шок, бо не чакалі ўбачыць настолькі шыкоўнай бібліятэчнай установы і былі ўражаны вельмі сур’ёзным і гасцінным прыёмам, а таксама магчымасцямі прэзентаванага інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра. Прысутныя выказалі надзею сустрэцца на падобным фэсце яшчэ.

Мерапрыемства прайшло таксама пад эгідай рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда””.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

  

 

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Пазначыць пад

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30