Майстар цэху і супербабуля

Date 29.11.2023 Man
Comment 1022
Майстар цэху і супербабуля

Людміла Цішкевіч працуе майстрам каўбаснага цэху аддзела прамысловасці Бярэзінскага філіяла Мінскага аблспажыўтаварыства.

Прыйшла сюды Людміла Віктараўна маладым спецыялістам у 1990 годзе. Пачынала фаршаскладальнікам.  А майстрам цэху стала гады чатыры таму назад, ужо маючы за плячыма багаты вопыт працы на вытворчасці.

- Наш калектыў невялікі, але згуртаваны, дружны, паспяхова спраўляецца з пастаўленымі задачамі, - распавядвае Людміла Віктараўна. - Каўбасны цэх працуе на 100% мясе (свініна, шпік, ялавічына), соевыя дабаўкі не выкарыстоўваюцца, толькі натуральныя спецыі і соль. Асартымент прапануемых каўбасных вырабаў і мясных паўфабрыкатаў даволі шырокі. Асаблівым попытам карыстаюцца сыравяленыя каўбасы, такія як “Ад бабулі”, “Бурштынавая”, “Бярэзінскі ласунак” і інш.

За сваю шматгадовую працу Людміла Цішкевіч неаднойчы адзначалася граматамі і падзякамі аддзела прамысловасці Бярэзінскага філіяла.

А свой вольны час яна прысвячае сваім унукам -  5-гадоваму Кірылу і 9-гадовай Ганначцы. Для іх яна – самая лепшая, супербабуля.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30