Фестываль беларускай кнігі “Кніжныя гарызонты” адбыўся сёння ў Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
На сустрэчу з юнымі чытачамі і бібліятэкарамі прыехалі вядомыя ў краіне пісьменнікі: дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома “Звязда” старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, намеснік рэдактара часопіса “Алеся” Алена Брава, кіраўнік клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” Ірына Карнаухава, дзіцячая пісьменніца, прадстаўніца Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Іна Фралова, а таксама начальнік аддзела маркетынга Выдавецкага дома “Звязда” Святлана Ганцарэвіч.
У праграме былі эстафетная трансляцыя творчых сустрэч, экскурсія па бібліятэцы з наведваннем інфармацыйна-краязнаўчага цэнтра “Гісторыя роднага краю”, напрыканцы адбыўся круглы стол на тэму “Сучасная беларуская кніга: прыярытэты кнігавыдання і прапаганды”.
Падрабязней пра падзею чытайце ў “Бярэзінскай панараме”.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.