Апрануўшыся ў выратавальныя камізэлькі і ўзяўшы памяткі з рэкамендацыямі, што рабіць у экстраных сітуацыях, яны накіраваліся спачатку да аматараў рыбнай лоўлі на вадаёме аграгарадка Паплавы, потым - на рацэ Бярэзіна.
Нягледзячы на каляндарную зіму, лядовы полаг на вадаёмах яшчэ як след не сфармаваўся. Гэта не складана вызначыць па яго колеры (цяпер ён матава-белы, шэры, жоўты). А гэта значыць - лёд яшчэ нетрывалы і ўяўляе сабой небяспеку. Самы трывалы, а, такім чынам, небяспечны - лёд блакітнага колеру.
Лёд нетрывалы ў месцах хуткай плыні, дзе б’юць ключы, паблізу вырастання воднай расліннасці. Надзвычай ненадзейны лёд пад снегам і гурбамі з-за штодзённага снегападу – гэта таксама фактар небяспекі.
Аднак аматараў падлёднай лоўлі можна сустрэць паўсюдна. І задача ратавальнікаў - данесці да кожнага рыбака простую і жыццёва важную ісціну: выхад на лёд бяспечны толькі ў выратавальнай камізэльцы. Бо калі па неасцярожнасці альбо па сваёй халатнасці чалавек праваліцца ў палонку, выратавальная камізэлька дапаможа яму ўтрымацца на плаву да прыезду ратавальнікаў… На жаль сённяшні рэйд паказаў, што выратавальных камізэляк у рыбакоў не было.
У пазбяганне трагічных выпадкаў на зімовым вадаёме, устрымайцеся ад рыбалкі пакуль не ўсталюецца моцнае лядовае пакрыццё. Правільна экіпіруйцеся. Акрамя выратавальнай камізэлькі, вазьміце з сабой хаця б мінімальны набор выратавальных сродкаў: вяроўку, палку. Не свідруйце больш за дзесяць лунак побач і не збірайцеся на лёдзе вялікімі групамі. Адмоўцеся ад "гарачальных" напояў. Памятайце, што вас чакаюць дома!
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.