Пераднавагодні сельскі гандаль

Date 14.12.2023 Man
Comment 603
Пераднавагодні сельскі гандаль

Зусім хутка Новы год. І некаторыя асабліва клапатлівыя гаспадыні ўжо сёння пачынаюць клапаціцца пра святочны стол, распрацоўваюць меню і памяркоўна, без залішняй спешкі, пачынаюць закупляць неабходныя інгрэдыенты, фарміраваць падарункі дзецям і сваякам. Цікава, а ці ёсць у дастатковай колькасці ў магазінах Бярэзіншчыны ўсе неабходныя тавары, наколькі багаты іх выбар і ці адпавядае ён патрабавальнаму густу пакупнікоў? Для таго, каб выявіць гэта, разам з намеснікам старшыні райвыканкама Вольгай Бранавец выязджаем у рэйд па магазінах.

У гэты дзень мы наведалі магазіны, якія размешчаны ў аграгарадках Лешніца, Пагост, Любушаны і вёсцы Мачаск.

Што датычыцца падрыхтоўкі да Новага года, то і тут тое-сёе можна ўжо набыць. У прыватнасці, ёсць у продажы шампанскае, цукеркі розных гатункаў ад беларускіх вытворцаў – ААТ “Камунарка” і “Спартак”. А вось загадзя набыць усе інгрэдыенты для стварэння традыцыйнага навагодняга салата “аліўе” пакуль што не атрымаецца з-за адсутнасці кансераванага зялёнага гарошку і кукурузы, яйкі таксама ёсць не ў кожным магазіне. Тым не менш, як нас запэўнілі прадаўцы, кідацца ў роспач з гэтай нагоды не трэба, бо да свята гэтыя тавары на паліцах магазінаў абавязкова з’явяцца, пашырыцца асартымент і за кошт іншых ласункаў, якія годна ўпрыгожаць святочны стол.

Што ж, будзем трымаць гэтае пытанне на кантролі. А вось шампанскае ёсць у кожным магазіне, прычым нават трох відаў. А цыгарэты? Ёсць, але не ў багатым асартыменце.

Не абмінулі мы і прыватныя крамы, размешчаныя на агучаным маршруце. Яны працуюць у Лешніцы і Пагосце, у Любушанах гандлёвы пункт належыць кампаніі “Здравтрэйд”, якая забяспечвае свае магазіны ў першую чаргу прадукцыяй ААТ “Здравушка-мілк”. У сваёй большасці гэтыя крамы меншыя па памерах, чым спажыўкааперацыйныя. Аднак гэта ні ў якім разе не адбіваецца адмоўна на прадастаўленым тут асартыменце. Тут, вядома ж, прадстаўлены багаты асартымент.

Прыцягваюць да сябе не толькі гасціннасць і ўтульнасць гэтых памяшканняў, але і магчымасць большага выбару. У прыватнасці, садавіны, у тым ліку і экзатычнай – апельсінаў, бананаў, мандарынаў, хурмы. Больш аператыўна адгукаюцца прыватнікі і на пажаданні сваіх наведвальнікаў, іх заяўкі на прывоз таго ці іншага тавару. Ужо сёння тут можна даволі важка затарыцца многімі прадуктамі і ласункамі да свята, не адчуваючы дэфіцыту тавараў. Ну, а тым, каго не задаволіць і гэты выбар, давядзецца адпраўляцца ў Беразіно, каб адшукаць там штосьці занадта ўнікальнае і чароўнае, і такім чынам уразіць сваіх гасцей.

Як бачым, кожная са структур сістэмы гандлю ў межах сваіх магчымасцей, здольнасцей і абмежаванняў годна рыхтуецца да Новага года і імкнецца да таго, каб свята для кожнага бярэзінца атрымалася незабыўным, цікавым і вясёлым.   

– Мы будзем працягваць маніторынг крамаў, – падводзіць вынікі Вольга Валянцінаўна. – Наша задача, каб у вясковых крамах былі б таксама неабходныяя прадукты харчавання, каб людзі малі б падрыхтавацца да сустрэчы Новага года.

 

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31