З прадаўца – у жывёлаводы

Date 14.12.2023 Man
Comment 790
З прадаўца – у жывёлаводы

Вёсцы Матылянка далёка да аграгарадкоў як па колькасці пражываючых тут, так і па сваёй інфрастуктуры. Яе цэнтрам можна назваць ферму па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы, дзе і працуюць мясцовыя жанчыны. Адна з іх – Тамара Лепяшко. Шчыруе даглядчыцай яна тут больш за дзесяць гадоў -  з таго часу, як у вёсцы зычыніўся магазін, дзе Тамара Генадзьеўна была ў адной асобе амаль дваццаць гадоў: загадчыцай, і прадаўцом.

– Сюды я трапіла ў 18 гадоў, калі толькі закончыла  школу  прадаўцоў, – успамінае яна. – Пакуль была маладой, накіроўвалі на падмену водпускаў у іншыя магазіны, так што раён вывучыла добра. А засталася ў Матылянцы таму, што сустрэла тут сваё каханне – мясцовага хлопца, які і перацягнуў мяне да сябе з роднага Міхалёва. Так і жывём тут разам, выкупілі дом, які раней належаў гаспадарцы, дзяцей выгадавалі (у нас сын і дачка, дарослыя ўжо), унука дачакаліся. Муж, былы супрацоўнік пажарнай службы, ужо на пенсіі, але таксама не сядзіць без спраў, працуе то ў нас у ААТ “Багушэвічы”, то ў суседнім ТАА “Ома”. Гаспадарку трымаем. Праўда, не такую вялікую, як раней, калі былі ў нас і дзве каровы, і конь, і іншая жыўнасць. Зараз на падворку толькі свінні, ды куры. Агарод садзім, маем участак зямлі, прыкладна з гектар, дзе сеем і збожжа, і бульбу для жывёлы. Не прывыклі маранаваць час дарэмна, вось і рупімся. Ды і для сямейнага бюджэту эканомія атрымліваецца.

Але ж усе гэтыя дамашнія праблемы жанчына вырашае ўжо пасля таго, як управіцца на ферме. А спраў тут хапае штодзень, бо жывёле, каб яна добра прыбывала ў вазе, патрэбны і належны клопат, і добрыя кармы, і спрыяльныя ўмовы для ўтрымання. Усё гэта і імкнецца стварыць жанчына. Перакваліфікавацца з работнніка гандлю ў жывёлавода было ёй няцяжка, бо з работай на ферме была і раней знаёмая: штогод пасля заканчэння васьмі класаў у час летніх канікул уладкоўвалася даяркай і задавальненннем завіхался каля жывёлы. Ды і маці таксама, лічы, усё жыццё правяла на ферме, працавала не толькі аператарам машыннага даення, а і з маленькімі парсючкамі, пакуль у гаспадарцы існавала свінаферма.

Рабочы дзень пачынаецца прыкладна гадзін у восем, калі на ферму прыязджае трактар і пачынаецца раздача кармоў і канцэнтратаў. З дапамогай тэхнікі таксама чысцяцца ад гною кароўнікі. Кармленне жывёлы, яе подсціл і догляд застаюцца галоўным клопатам жывёлаводаў. Пасля невялікага перапынку ў сярэдзіне дня яны ізноў у другой яго палове ідуць управіцца са статкам. А ён зусім немалы: за трыма даглядчыцамі (напарніцамі Тамары Лепяшко з’яўляюцца Алена Яскевіч і Рыта Няхай) замацавана амаль 400 галоў БРЖ ва ўзросце ад 9 месяцаў і да года. Працуюць на іншых кароўніках (а тут іх усяго чатыры) яшчэ тры чалавекі, якія даглядаюць жывёлу іншых узростаў.

Па словах загадчыцыы фермы Алесі Шпак, калектыў у яе падабраўся згуртаваны і працавіты. Жанчыны добра ведаюць сваю справу і адказна адносяцца да яе. Узяць тую ж Алену Яскевіч. Налета ёй можна будзе ісці на пенсію, але кабета не спяшаецца адпраўляцца на заслужаны адпачынак і пакуль будзе дазваляць стан здароўя, плануе не пакідаць свой участак работы. Ну а тое, што вытворчыя паказчыкі ў жанчын пакуль не самыя высокія, на гэта ёсць шэраг аб’ектыўных прычын, аднаго іх старання тут, на жаль, недастаткова. А быў жа перыяд, калі яны атрымлівалі ад кожнага кормніка амаль па кілаграму сярэднясутачных прыбаўленняў у вазе.

Завяршаецца чарговы год. Наперадзе ў працаўнікоў не толькі матылянскай фермы, а і астатніх жывёлагадоўчых аб’ектаў у цэлым ААТ “Багушэвічы” (а іх у гаспадарцы чатыры) новыя планы, заданні, перспектывы. Няхай яны паспяхова рэалізуюцца і прыносяць гаспадарцы чарговыя дасягненні. А для Тамары Генадзьеўны гэта не толькі сямейнае свята, а і перыяд прадчування вясны, калі нарэшце дні стануць больш светлымі і даўгімі, калі ізноў можна будзе заняцца сваім любімым агародніцтвам, калі з вулляў павылятаюць пчолкі (так, так, у Ляпёшкаў ёсць свой пчальнік) і адправяцца за зборам сакавітага нектару. Жыццё працягваецца.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31