Брыгадзір цесляроў

Date 28.12.2023 Man
Comment 1097
Брыгадзір цесляроў

У даччыным унітарным прадпрыемстве “Перасоўная механізаваная калона -182” Аляксандр Белы ўзначальвае брыгаду цесляроў.

Яго агульны будаўнічы стаж складае каля двух дзясяткаў гадоў, а на рахунку — шмат будаўнічых дасягненняў.

- Вельмі прыемна ўсведамляць, гледзячы на новабудоўлі ці на іншыя бярэзінскія будынкі, дзе рабіліся капітальныя, планавыя рамонты, што тут укладзены і твае намаганні і намаганні тваіх калег, - гаворыць Аляксандр Уладзіміравіч.

Пад кіраўніцтвам брыга-дзіра шчыруюць 8 цесляроў: Дзмітрый Каротчыкаў, Аляксандр Хурсевіч, Віктар Гайшун, Сяргей Антонаў, Эдуард Станкевіч, Уладзімір Роўда, Уладзіслаў Усціновіч, Анатолій Бяздольнік.

Самы старэйшы ў брыгадзе па ўзросце і самы вопытны — Віктар Гайшун, аднак пра ўсіх цесляроў можна таксама сказаць, што яны добра ведаюць сваю справу і адказна ставяцца да выканання сваіх працоўных абавязкаў.

— Зараз мы заняты капі-тальным рамонтам дома па вуліцы Максіма Горкага, — дадае брыгадзір, — выконваем дахавыя работы. Хочацца, каб жыхары будынка засталіся задаволенымі. Наогул, мару, каб кожны (не толькі жыхар Бярэзіншчыны ці нашай краіны Беларусь, а і кожны чалавек на гэтай планеце) меў сваё жыллё, а гэта значыць, што ў нас – будаўнікоў – работы напера-дзе яшчэ зашмат.

Застаецца дадаць, што Аляксандр, акрамя асноўнай работы, працягвае завочна вучыцца ў Тальяцінскім дзяржаўным універсітэце па спецыяльнасці “майстар-прараб”.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30