Запечаны ласось

Date 05.01.2024 Man
Comment 790
Запечаны ласось

Таццяна Поварава вельмі любіць завіхацца на кухні над цікавымі стравамі. Яна ўзначальвае савет ветэранаў у лясгасе. А дома Таццяна Леанідаўна – клапатлівая шматдзетная матуля і бабуля дзевяцярых унукаў! Сёння яна прапануе ўвазе нашых чытачоў наступны рэцэпт стравы, падрыхтоўка якой зойме няшмат часу.

Нам спатрэбіцца:

Ласось – 1 кг;
Мёд – 90 г;
гарчыца – 90 г;
Часнок – 3 зубчыкі;
Аліўкавы алей – 50 г;
Сок з палоўкі лімона;
Свежая зеляніна – 20 г;
Соль – па гусце.


Прыгатаванне:

Разагрэць духоўку да 200°C. Змяшаць мёд, гарчыцу, аліўкавы алей, здробненыя зубчыкі часнаку, сок лімона, сечаную зеляніну, соль. Нарэзаць філе ласося – буйней. Акунуць яго ў падліўку. Выкласці на бляху, выпякаць 10 хвілін.

Елена ГРОМОВА.

Фото автора.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30