Як паказвае жыццё, менавіта неабачлівасць дарослых, а таксама няведанне дзецьмі самых простых правіл могуць прывесці да бяды. Гібель на пажарах, утапленні, смяротныя электратраўмы, выпадзенні з вакон – далека не поўны спіс здарэнняў, з-за якіх краіна штогод губляе дзяцей.
У рамках першага этапа акцыі “Бяспека – у кожны дом” інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуаціях Вольга Ермакова наведала шматдзетныя сем’і, каб пагуляць з дзецьмі і нагадаць іх бацькам простыя правілы, што дапамогуць абараніць дзіця ад небяспекі. Падчас візіту мы з дзецьмі ўспомнілі тэлефоны службы ратавання і абмеркавалі сітуацыі, пры якіх можна званіць па нумарах экстрэнных службаў. Прагляд мультфільма “Чароўная кніга” – абявязковы элемент мерапрыемства. Акрамя таго, мы з дзецьмі абмяркоўвалі выявы небяспечных сітуацый, у якіх апынуліся героі мульціка, падбіралі пару да слоў, адгадвалі словы з пераблытанымі літарамі. Напрыканцы кожнае дзіця атрымала карысную наглядную прадукцыю, а бацькі – буклеты “Энцыклапедыя бяспекі”, якія дапамогуць ім быць больш абачлівымі ў паўсядзённым жыцці і берагчы сваіх дзяцей ад небяспекі.