З павагай да роднай мовы

Date 21.02.2024 Man
Comment 1023
З павагай да роднай мовы

21 лютага, пачынаючы з 2000 года, ва ўсім свеце святкуецца Дзень роднай мовы. Знакавым ён стаў у памяць пяці студэнтаў, якія загінулі ў Пакістане, змагаючыся за наданне дзяржаўнага статусу мясцовай мове бенгалі роўна 72 гады таму. Вядома, адзначаецца Дзень роднай мовы і ў Бярэзінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

— Мы распрацоўваем цікавую праграму да гэтага дня, — распавядае загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Валянціна Яроцкая. – Сёння да нас прыйдуць вучні дзевятага класа гімназіі, і нашы супрацоўнікі прапануюць ім конкурсы, у якіх трэба будзе правільна адгадаць беларускую загадку, або перавесці слова. А перад гэтым мы пакажам вучням тэматычную рэкламу “Смак роднай мовы”. Напрыканцы сустрэчы да нас зойдзе пісьменнік Алесь Бычкоўскі, які пачытае сваю новую казку, першымі слухачамі якой стане наша дзятва.

Павел САЛАЎЁЎ.

Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Сакавік 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31