Карысна, весела, цікава, альбо Як прайшла акцыя “Бяспека ў кожны дом” у центры творчасці дзяцей і моладзі

Date 23.02.2024 Man
Comment 375
Карысна, весела, цікава, альбо Як прайшла акцыя “Бяспека ў кожны дом” у центры творчасці дзяцей і моладзі

Штодня цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Бярэзінскага раёна наведвае некалькі дзясяткаў дзяцей: тут яны займаюць свой час творчымі справамі, знаходзяць сяброў, вучацца ствараць прыгожае.

Тут жа працуе і раённы адукацыйны міні-цэнтр бяспекі, які штогод дапаўняецца новымі прыладамі для эфектыўнага навучання дзяцей і дарослых мерам уласнай бяспекі. На яго базе інспектар прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова правяла мерапрыемства для дзяцей, што наведваюць цэнтр творчасці і для дарослых, што там працуюць. У рамках акцыі “Бяспека ў кожны дом”, якая зараз актыўна праводзіцца ратавальнікамі, дарослым і дзецям расказалі пра прычыны вогненных здарэнняў у раёне, прывялі канткрэтная прыклады, калі неабачлівасць людзей прыводзіла да бяды. Усе прысутныя “здавалі экзамен” па бяспецы, тэсціравалі свае веды з дапамогай планшэта “Дапамога побач”, успаміналі прынцып прывядзення ў дзеянне вогнетушыцеля, разгадвалі сэнс знакаў пажарнай эвакуацыі, званілі у пажарную службу. Самыя актыўныя дзеці, акрамя буклетаў “Бяспечнае дзяцінства”, атрымалі і наборы каляровых алоўкаў, дарослыя – буклеты “Ваш бяспечны дом”.

Прафілактыка пажараў, гібелі людей на вадзе і іншых здарэнняў, навучанне мерам бяспекі і правілам паводзінаў пры надзвычайных сітуаціях – важнейшая функцыя службы ратавання. Яна рэалізуецца не толькі падчас правядзення акцый. Выступленні на сельскіх сходах і ў працоўных калектывах, інфармаванне людзей праз сродкі масавай інфармацыі, прымяненне нестандартных формаў работы і многае іншае – складальнікі маштабнай работы ратавальнікаў па папярэджанні няшчасных выпадкаў. Прыслухоўвацца да рэкамендацый, выконваць простыя правілы – тое, што патрабуецца ад людзей. А найперш – строга сачыць за гульнямі дзяцей і падлеткаў, таму што няма нічога больш трагічнага, чым гібель дзіцяці з-за недагляду дарослых. Беражыце сябе і памятайце тэлефон службы ратавання – 112.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Снежань 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31