Кветкі, падарункі, канцэрт: як бярэзінскія ратавальнікі віншавалі сёння жанчын-супрацоўніц

Date 07.03.2024 Man
Comment 1155
Кветкі, падарункі, канцэрт: як бярэзінскія ратавальнікі віншавалі сёння жанчын-супрацоўніц

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня цудоўная палова калектыва ратавальнікаў Бярэзіншчыны прымала віншаванні ад мужчын-саслужыўцаў. Моцная палова аддзела падрыхтавала сапраўды выдатнае віншаванне. Пачалося яно з цеплых слоў ад начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Івана Сяргеевіча Мазаніка. Далей для ўсіх гучалі нумары самадзейнасці ад работнікаў культуры, не абышлося і без жартоўных конкурсаў. Традыцыйна жанчыны атрымалі падарункі і кветкі.

У Бярэзінскім аддзеле працуюць сямёра жанчын, і кожная выконвае сваю важкую місію для забеспячэння бяспекі жыхароў раёна і горада. Гэта інспектары Вольга ЕРМАКОВА і Маргарыта ЗАКРЭЎСКАЯ, аператыўныя дзяжурныя Наталля КІСЯЛЁВА, Лідзія ВАСІЛЬКОВА і Надзея КУСТАВА, інспектар справаводства Вольга МЕЛЬНІКАВА, тэхнічны работнік Алена ЯХНАВЕЦ.

Жаночы калектыў Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях віншуе са святам усіх жанчын, чыя работа звязаная са службай ратавання і жадае ім усмешак, прыгажосці, сямейнага дабрабыту і моцнага здароўя!

   

   

   

   

   

   

   

   

   

   

   

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30