І сябе паказалі, і на другіх паглядзелі! У Новінскім СДК прайшла фальклорная этна-вечарынка "Танцуем усе разам!".

Date 18.03.2024 Man
Comment 1274
І сябе паказалі, і на другіх паглядзелі! У Новінскім СДК прайшла фальклорная этна-вечарынка "Танцуем усе разам!".

Сапраўдны адпачынак, радасць і задавальненне нашы продкі знаходзілі ў беларускіх народных побытавых танцах,гульнях ды карагодах. Не было ніводнага свята, дзе б не танчылі.

Каб узнавіць атмасферу таго часу, удзельнікі ўзорнага фальклорнага гурта "Валошкі" пад кіраўніцтвам Святланы Клімовіч і школы традыцыйнага мастацтва з горада Мінска пад кіраўніцтвам Алены Каліноўскай сустрэліся разам на вясковай вечарынцы. Сумесна правялі майстар-клас па народных побытавых танцах, падзяліліся вопытам адзін з адным, а таксама з усімі прысутнымі.

У Доме культуры ў гэты вечар было шматлюдна. "Кракавяк”, "Гапак", "Мяцеліца", "Лявоніха", "Лысы", "Яблычка", "Базар" – вучыліся танцаваць тыя, хто прыйшоў на этна-вечарынку.

Навучыцца танчыць, як продкі, зможа любы – у гэтым упэўнены тыя, хто вучыць танцаваць па-народнаму!

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Травень 2022 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31