Акцыя прыйшла ў шматдзетныя сем’і

Date 26.03.2024 Man
Comment 872
Акцыя прыйшла ў шматдзетныя сем’і

Акцыя «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» працягваецца, чарговыя мерапрыемствы праведзены ў шматдзетных сем’ях, якія знаходзяцца пад пільнай увагай органаў адукацыі.

 

Інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова наведала сем’і Куксік і Сакавых. З дзецьмі інспектар правяла прафілактычную гутарку, нагадала пра бяспеку падчас вясенніх канікалаў. Разам мы «тэлефанавалі» ў службу ратавання, адказвалі на пытанні з картак, адшуквалі парвільныя адказы падчас віктарыны. Дарослым інспектар расказала пра неабходнасць пільна сачыць за заняткамі дзяцей, таму што ўсплеск выпадкаў траўміравання дзяцей прыходзіцца менавіта на канікулярны час, калі малыя выпадаюць з поля зроку дарослых. 

«Не пакідайце дзяцей адных!» – што, здаецца, можа быць незразумелым у гэтай простай фразе? Тым не менш, неабачлівасць дарослых штогод прыводзіць да таго, што дзеці гінуць на пажарах і пры дарожна-транспартных здарэннях, выпадаюць з вакон і тонуць у вадаёмах, атрымліваюць апёкі і электратраўмы… Беражыце дзяцей, паважаныя бацькі, нават пяці хвілін можа быць дастаткова для таго, каб здарылася непаправімае.

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30