Быць у лідарах - няпроста

Date 28.03.2024 Man
Comment 864
Быць у лідарах - няпроста

Жывёлагадоўчая галіна, усе мы ведаем, - участак вельмі няпросты і адказны. І не толькі таму, што работа ў ёй звязана з жывымі істотамі. Прадукцыя ферм – гэта пастаянная і стабільная крыніца папаўнення бюджэту сельгаспрадпрыемства. Любая, нават невялічкая недапрацоўка тут цягне за сабой істотныя наступствы і ўмомант адбіваецца на вытворчых паказчыках. 

І калі камусьці на фоне поспехаў сваіх калег на іншых фермах гаспадаркі можна дзесьці і прыхаваць свае недапрацоўкі, то ў сельскагаспадарчай вытворчасці “Арэшкавічы” ААТ “Мінскі завод колавых цягачоў” такі варыянт не пройдзе, бо тут усяго адна ферма. “Марку трымаць” даводзіцца кожны дзень.

А гэта зусім няпроста. Тым не менш, кіраўнік фермы Наталля Андрыевіч са сваёй няпростай задачай спраўляецца паспяхова.

Справы тут ладзяцца з месяца ў месяц ужо не адзін год, што дазваляе сельгаспрадпрыемству пастаянна дасягаць высокіх паказчыкаў і быць у лідарах спаборніцтва сярод гаспадарак раёна, як па вытворчасці малака, так і мяса.

Дададзім, што ў “Арэшкавічах” да таго ж, адна з найбольш высокіх шчыльнасць буйной рагатай жывёлы на сто гектараў сельгасугоддзяў.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Падрабязна у гэтай катэгорыі: « Важная работа Кожная вясна – як першая »
« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30