Займаюся тым, што больш даспадобы

Date 21.05.2024 Man
Comment 855
Займаюся тым, што больш даспадобы

Андрэй Леута працуе вальшчыкам лесу ў Дзмітравіцкім лясніцтве Бярэзінскага лясгаса. Яго працоўны стаж налічвае больш за 10 гадоў.

– Пачынаў свой шлях у арганізацыі лесарубам, – гаворыць Андрэй Мікалаевіч, – потым гады два паспрабаваў сябе ў якасці лесніка і ізноў вярнуўся ў кагорту вальшчыкаў. Займаюся тым, што больш даспадобы.

Андрэй Леута – сапраўдны майстар сваёй справы і з кожным годам яшчэ больш адшліфоўвае майстэрства, дэманструючы яго не толькі ў штодзённых буднях, а і ў раённых, і ў абласных спаборніцтвах вальшчыкаў лесу.

Неаднойчы ён станавіўся іх пераможцам і прызёрам, яго майстэрства высока ацэньвалася і адзначалася граматамі і дыпломамі.

Акрамя таго, Андрэй Мікалаевіч зна-ходзіць час і на свае захапленні – ён заўзяты аматар спорту і прыхільнік рыбнай лоўлі.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30