Беражыце дзяцей, паважаныя дарослыя!

Date 20.05.2024 Man
Comment 889
Беражыце дзяцей, паважаныя дарослыя!

Не пакідаць дзяцей без нагляду – з такім пасылам звяртаюцца зараз да ўсіх бацькоў ратавальнікі нашай краіны. Мерапрыемствы ў рамках акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» праходзяць не толькі з дарослымі. Дзіцячая аўдыторыя таксама актыўна прыцягваецца да акцыі.

Так, у Бярэзінскім раёне інспектар прапаганды мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова наведала дзяцей, што часова знаходзяцца на выхаванні ў сацыяльна-педагагічным цэнтры. Зараз тут жывуць восьмера дзяцей рознага ўзросту. Мы разважалі з імі пра паводзіны пры пажары, складвалі пазлы, адгадвалі загадкі, глядзелі мультфільм «Чароўная кніга». Абавязкова пагаварылі пра бяспечны адпачынак ля вадаема, напрыканцы дзеці далі цвердае абяцанне берагчы сябе, не ўдзельнічаць у небяспечных гульнях, асцярожна весці сябе на дарозе і ля вады. На памяць кожнаму засталіся салодкія падарункі і наглядная прадукцыя ад ратавальнікаў.

Акцыя прайшла таксама і ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання Бярэзінскага раёна. Цэнтр штодня наведваюць восем дзяцей, якім патрэбна спецыялізаваная дапамога ў развіцці і навучанні. Інспектар нагадала асаблівым дзецям нумар службы ратавання, расказала пра паводзіны пры пажары. Мульцік з серыі «Чароўная кніга» прыйшоўся дзецям даспадобы, а асаблівую радасць ім прынесла творчае заданне: дзеці малявалі любімыя цацкі –  паветраныя шары, пажарныя машыны, мячыкі і лялек.

Пастаянная ўвага да дзяцей з вялікай долей верагоднасці зможа зберагчы іх ад мноства небяспечных забаў. Наперадзе лета – вяселы і цікавы для дзятвы час, насычаны забавамі і прыгодамі. Пастарайцеся максімальна кантраляваць заняткі вашых дзяцей, паважаныя бацькі. Як паказвае сумная статыстыка траўміравання і гібелі непаўналетніх, менавіта ў летні час павялічваецца колькасць выпадкаў гібелі дзяцей на вадзе, атрымання электратраўмаў і апекаў, выпадзенняў дзяцей з вокан. Зрабіць адпачынак дзяцей бяспечным ­– абсалютна па сілах адказным бацькам. Дапаможа гэта зрабіць і служба ратавання Беларусі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Травень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31