Дзяцей пакінуць без нагляду?.. Нельга!

Date 02.06.2024 Man
Comment 851
Дзяцей пакінуць без нагляду?.. Нельга!

«Не пакідайце дзяцей без нагляду!» – пра гэту прапісную ісціну напаміналі ўдзельнікам аднайменнай акцыі ратавальнікі Бярэзіншчыны. Чарговае мерапрыемства ў рамках акцыі прайшло на адкрытай пляцоўцы ля ДУА «Бярэзінская гимназія». 

У гэтым корпусе займаюцца вучні пачатковых класаў гімназіі: як вядома, дзеці малодшага школьнага ўзросту нярэдка трапляюць у сітуацыі, што могуць пагражаць іх здароўю і жыццю. Невялікі жыццевы вопыт, жаданне пазнання гэтага свету, цікавасць, неабачлівасць ці няведанне правілаў паводзін у пэўных сітуацыях здольныя прывесці да бяды. Дарослым і дзецям прапанавалі гульні, падчас якіх можна было і «патэлефанаваць» у службу ратавання, і бяспечна сабрацца ў лес, і назваць словы з пераблытанымі літарамі, і пагуляць у шашкі. Школьнікі атрымлівалі ў падарунак кніжкі і буклеты, дарослыя – памяткі пра бяспеку дзяцей пры адпачынку ля вады.

Напамінаем усім бацькам: гульні малых дзяцей нельга пакідаць без увагі літаральна ні на хвіліну. З больш дарослымі дзецьмі неабходна пастаянна падтрымліваць сувязь і штодзённа вучыць іх мерам бяспекі, падтрымліваючы словы ўласным прыкладам. Беражыце дзяцей! Асабліва гэты заклік актуальны падчас найлюбімейшай дзятвой пары – летніх канікулаў.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30