У спартыўную школу – за здароўем і ведамі!

Date 04.06.2024 Man
Comment 838
У спартыўную школу – за здароўем і ведамі!

«Не пакідайце дзяцей адных!» – звяртаюцца да дарослых падчас чарговай інфармацыйнай кампаніі бярэзінскія ратавальнікі.  

Менавіта ў летні час пры бескантрольных гульнях малыя гарэзы могуць патрапіць у бяду: дзеці сваволяць з запалкамі, хадзяць адны на рэчку, распальваюць у лясах вогнішчы, лазяць на дахі будынкаў, гуляюць на будаўнічых пляцоўках… Усіх патэнцыяльна небяспечных сітуацый – не пералічыць. Самую важкую ролю ў захаванні жыцця і здароўя дзіцяці мае фактар бацькоўскага нагляду і кантролю. Каб нагадаць бацькам пра іх адказнасць за бяспеку дзяцей, у фае Бярэзінскай дзіцячай спартыўнай школы прайшло чарговае мерапрыемства ў рамках кампаніі. Увагу наведвальнікаў прыцягвалі яркі банэр, магнітная дошка з пазламі, гульні «Шашкі бяспекі» і «Крыжыкі-нулікі», стол з нагляднай прадукцыяй: тут можна было і пагуляць, і атрымаць карысны падарунак ад службы ратавання. Падчас акцыі інспектар прапаганды райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Ермакова і юныя ратавальнікі з клуба «Сірэна» нагадалі дарослых пра неабходнасць строгага кантролю за гульнямі дзяцей, дзецям жа расказалі пра месцы, дзе гуляць нельга. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў карысныя падарункі - буклеты, размалеўкі, кніжкі. А самы галоўны падарунак – веды пра ўласную бяспеку, якіх многа ніколі не бывае!

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Люты 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28