Нескаронае сэрца

Date 17.06.2024 Man
Comment 944
Нескаронае сэрца

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у нашай краіне праводзіўся літаратурны конкурс, абвешчаны Мінскім гарадскім аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” на чале са старшынёй, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, пісьменнікам М.П.Пазняковым.

Па выніках конкурсу дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Малая проза” ўзнагароджана вучаніца 9 класа ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно” Ксенія Камароўская.

У творчым саюзе з настаўніцай мастацтва і загадчыцай бібліятэкі Аленай Ждановіч дзяўчына стварыла апавяданне “Нескаронае сэрца”.

Прататыпам галоўнай гераіні твора стала падпольшчыца Вера Лясных, у гонар якой названа вуліца ў Беразіно. Сваёй мастацкай працай юная пісьменніца і педагог імкнуліся аддаць даніну павагі ўсім, хто ваяваў супраць ворага, ахвяруючы асабістым жыццём.

«БП».

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Травень 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31