“Ляснік-вальшчык на ўсё жыццё”

Date 11.07.2024 Man
Comment 992
“Ляснік-вальшчык на ўсё жыццё”

Анатолій Белы працуе вальшчыкам лесу ў Арэшкавіцкім лясніцтве Бярэзінскага лясгаса, па яго словах, усё жыццё.

Колькі на яго рахунку пасаджаных дрэўцаў, колькі нарыхтаванай драўніны, напэўна, і не падлічыць. Анатолій Аляксеевіч - сапраўдны майстар сваёй справы і паказвае гэта штодзень на сваім працоўным месцы. А яго працоўнае месца – лес, знаёмы і незнаёмы, і такі родны...

Сёлета сваё майстэрства вальшчыка Анатолію Аляксеевічу давялося дэманстраваць не толькі ў паўсядзённых буднях, а і ў час спаборніцтваў сярод вальшчыкаў Бярэзінскага лясгаса “Лесаруб – 2024”.

– Нягледзячы на свой сталы ўзрост (мне праз чатыры месяцы на заслужаны адпачынак), - гаворыць Анатолій Аляксеевіч, - на такія спаборніцтвы я трапіў упершыню. Вельмі цікава было, хаця дабаўляюць стрэсу хваляванні. Але прайшоў праз усе выпрабаванні, “не сышоў з дыстанцыі”.

За сваю добрасумленную шматгадовую працу Анатолій Белы неаднойчы быў адзначаны граматамі і дыпломамі да прафесійнага свята – Дня работнікаў лясной гаспадаркі.

Са сталіцы ў госці да клапатлівага бацькі часта наведваюцца дзеці - сын Аляксандр, дачка Наталля і трое ўнукаў. Не пакідаюць без увагі, дзеляцца сваімі радасцямі і клопатамі. “Пасля таго, як застаўся без гаспадыні, - дадае Анатолій Аляксеевіч, - яны не пакідаюць мяне ў адзіноце”.

Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Студзень 2024 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31