Акцыя «Канікулы без дыму і агню» прыйшла да бярэзінскіх дашкалят

Date 15.07.2024 Man
Comment 1294
Акцыя «Канікулы без дыму і агню» прыйшла да бярэзінскіх дашкалят

Загадкі і гульні, званок у службу ратавання, фізкультразмінка – гэта не толькі забавы для дашкалят Бярэзінскага раёна. Гэта яшчэ і надзвычай карысныя заняткі, што прывіваюць дзеткам важная навыкі паводзінаў у надзвычайных сітуацыях. А яшчэ гэта – акцыя ратавальнікаў «Канікулы без дыму і агню».

На гэты раз яна прайшла ў дзіцячых садках №2 і №3 Беразіно. Падчас візіту інспектара прапаганды Бярэзінскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Вольгі Ермаковай дзеці даведаліся, пры якіх сітуацыях трэба тэрмінова набіраць нумар служб ратавання і што трэба абавязкова расказаць дыспетчару пажарнай службы.

Чым можа пагражаць вадаём і што рабіць, калі сустрэў злога сабаку. Чаму будаўнічай пляцоўка і стары нежылы дом – гэта месцы цікавыя, але ж не для дзіцячых гульняў, а яшчэ якую небяспеку ўяўляюць падаконнікі. Гуляючы ў мячык, мы ўспомнілі, якія рэчы штодзеннага карыстання могуць быць небяспечнымі для дзятвы. Але ж дашкаляты доўга на месцы не ўседзяць, таму размінка з паўтарэннем правілаў бяспекі прыйшлася ім вельмі даспадобы!

Начальнік бярэзінскіх ратавальнікаў Іван Мазанік расказвае:

«Дзеці не шукаюць небяспеку – яны проста гуляюць. Пра гэта павінны памятаць бацькі. Жыццёва важна схаваць з поля зроку дзіцяці запалкі, не пакідаць адчыненымі наросхрыст вокны ў комнате, дзе гуляе малое, падчас купання быць на адлегласці метра ад дзіцяці. Толькі ў вашых сілах забяспечыць шчаслівае і бяспечнае дзяцінства для нашых кветак жыцця. З пачатку года ў краіне загінулі на вадаёмах 15 дзяцей рознага ўзросту, пажары забралі жыцці шасці дзяцей. Большасці трагедый можна было пазбегнуць, калі б дзеці былі пад наглядам дарослых. Беражыце сябе і зрабіце ўсе магчымае дзеля бяспекі вашых дзяцей».

Крыніца:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

« Красавік 2026 »
Панядзелак Аўторак Cерада Чацвер Пятніца Субота Нядзеля
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30